Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рыб...

Першая частка складаных слоў са знач. рыбны, напр. рыбінспекцыя, рыбнагляд.

рыба, ✂, ж.

  1. Вадзяная пазваночная жывёліна з канечнасцямі ў выглядзе плаўнікоў, якая дыхае жабрамі.

    • Касцявыя рыбы.
    • Драпежная р.
    • Рачная, марская р.
    • Біцца як р. аб лёд (пакутліва шукаць выйсце з цяжкага становішча; разм.).
    • Як р. у вадзе адчуваць сябе дзе-н. (натуральна, проста, добра; разм.).
    • У каламутнай вадзе рыбу лавіць (перан. мець выгаду, карыстаючыся няяснасцю абставін; разм. неадабр.).
  2. Частка тушы (тушкі) такой жывёліны, якая ўжыв. ў ежу.

    • Смажаная, вэнджаная, салёная р.
    • Р. пад марынадам.

|| памянш. рыбка, ✂.

|| прым. рыбны, ✂ і рыбін, ✂.

  • Рыбная лоўля.
  • Рыбная прамысловасць.
  • Рыбныя катлеты.
  • Рыбны дзень (у які гатуюцца рыбныя, а не мясныя стравы).
  • Рыбіна луска.
  • Рыбін тлушч (вадкі тлушч з печані трасковых рыб).

рыба...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да рыбы, яе лоўлі, да развядзення, апрацоўкі рыбы, напр. рыбаапрацоўка, рыбаахова, рыбагадавальнік, рыбагаспадарка, рыбаедны, рыбалакацыя, рыбапрамысловы;
  • 2) які мае адносіны да рыбы (у 2 знач.), да рыбных прадуктаў, напр. рыбавяндлярны, рыбазасольны, рыбакансервы, рыбамаразільны, рыбапрадукты.

рыбавод, ✂, м.

Спецыяліст па рыбаводству.

рыбаводства, ✂, н.

Развядзенне рыб у вадаёмах як галіна народнай гаспадаркі, гаспадарчай дзейнасці.

|| прым. рыбаводчы, ✂ і рыбаводны, ✂.

рыбавоз, ✂, м.

Судна для перавозкі жывой рыбы.

|| прым. рыбавозны, ✂.

рыбак, ✂, м.

Чалавек, які займаецца рыбнай лоўляй як промыслам, а таксама як аматар рыбнай лоўлі.

  • Р. рыбака бачыць здаляка (прыказка).
  • Калі бацька р., дык і дзеці ў ваду глядзяць (з нар.).

|| ж. рыбачка, ✂.

|| прым. рыбацкі, ✂ і рыбачы, ✂.

рыбалка, ✂, ж. (разм.).

Рыбная лоўля (у рыбакоў-аматараў).

  • Паехаць на рыбалку.

рыбалоў, ✂, м.

  1. Чалавек, які ловіць рыбу (вудай, перамётам і пад.).

    • Р.-аматар.
  2. Тое, што і рыбак.

    • Р. з вялікім стажам.

|| прым. рыбалоўны, ✂.

  • Рыбалоўныя снасці.

рыбалоўства, ✂, н.

Лоўля рыбы як промысел ці як галіна народнай гаспадаркі.

|| прым. рыбалавецкі, ✂.

  • Рыбалавецкая арцель.
  • Р. траўлер.