Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лоб, , м.

Верхняя частка твару чалавека або морды жывёлы.

  • Адкрыты л.
  • Пусціць (сабе) кулю ў л. (застраліцца).
  • На лбе напісана (адразу відаць, хто ён такі; разм.).

  • Лоб у лоб (разм.) — насустрач адзін аднаму (ісці, сыходзіцца і пад.).

  • У лоб —
    1. з фронту, франтальным ударам.
      • Атакаваць праціўніка ў л.
    2. залішне прамалінейна (разм.).
      • Спытаць у л.

|| памянш. лабок, .

|| прым. лобны, .

  • Лобная косць.

лобзік, , м.

Тонкая вузкая пілка ў рамцы для выпілоўвання ўзораў.

|| прым. лобзікавы, .

лобі, нескл., н.

Група прадстаўнікоў эканамічна моцных структур, якія аказваюць уплыў на палітыку дзяржавы.

|| прым. лабісцкі, .

лобны, :

  • лобнае месца — узвышэнне, з якога ў старажытнасці аб’яўляліся царскія ўказы і на якім адбываліся пакаранні смерцю.