лоб назоўнік | мужчынскі род
Верхняя частка твару чалавека або морды жывёлы.
- Адкрыты л.
- Пусціць (сабе) кулю ў л. (застраліцца).
- На лбе напісана (адразу відаць, хто ён такі; размоўнае).
Фразеалагізмы:
- Лоб у лоб (размоўнае) — насустрач адзін аднаму (ісці, сыходзіцца і пад.).
- У лоб —
- з фронту, франтальным ударам.
- Атакаваць праціўніка ў л.
- залішне прамалінейна (размоўнае).
- Спытаць у л.
- з фронту, франтальным ударам.
|| памяншальная форма: лабок.
|| прыметнік: лобны.
- Лобная косць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)