Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лодар, ✂, м. (разм.).

Той, хто не хоча працаваць, гультай.

лодарнічаць, ✂; незак. (разм.).

Ухіляцца ад працы, гультаяваць.

|| наз. лодарнічанне, ✂.

лодачка, ✂, ж.

  1. гл. лодка.

  2. звычайна мн. Адкрытыя жаночыя туфлі.

    • Яна прыгожа прытупвала сваімі новенькімі лодачкамі.

лодачнік, ✂, м.

Чалавек, які займаецца перавозкай на лодцы, той, хто плавае на лодцы.

|| ж. лодачніца, ✂.

лоджыя, ✂, ж.

  1. Адкрытая галерэя, якая прымыкае да будынка.

  2. Род балкона, паглыбленага ў фасад будынка.

    • Кватэра з лоджыямі.

|| прым. лоджыевы, ✂.

лодка, ✂, ж.

  1. Невялікае, звычайна веславое, судна.

    • Парусная л.
    • Маторная л.
  2. Назва некаторых відаў ваенных суднаў.

    • Падводная л.

|| памянш. лодачка, ✂.

|| прым. лодачны, ✂.

  • Лодачная станцыя.