Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зрэб’е, , н.

Грубая кастрывая кудзеля, што аддзяляецца пры трапанні лёну, пянькі, а таксама палатно з такой кудзелі і адзенне з такога палатна.

  • Ткаць з.
  • Хадзіць у зрэб’і.

|| прым. зрэбны, .

  • Зрэбныя ніткі.
  • З. мех.

зрэджаны, .

З недастатковай гушчынёй усходаў, надта рэдкі.

  • Зрэджаныя ўсходы бульбы.

|| наз. зрэджанасць, .

зрэдзіць, ; зак.

  1. Прарэдзіць, зрабіць радзейшым (пра пасевы, лес і пад.).

    • З. густыя ўсходы агуркоў.
  2. Пасеяць рэдка, радзей, чым трэба.

    • З. пасевы.

|| незак. зрэджваць, .

|| наз. зрэджванне, .

зрэдку, прысл.

  1. Іншы раз, час ад часу.

    • Ён з. заходзіць да нас.
  2. Месцамі, дзе-нідзе.

    • З. трапляліся прыгажуні-бярозкі і трапяткія асіны.

зрэз, , м.

  1. Месца, па якім зрэзана, разрэзана што-н., а таксама зрэзаная частка чаго-н., тое, што зрэзана.

    • З. бервяна.
  2. перан. Стан чаго-н. у пэўны перыяд развіцця, руху.

    • Сінхронны з.

зрэзаны, .

Тупы ад доўгага карыстання.

  • Зрэзанае лязо нажа.

зрэзацца, ; зак.

  1. Прытупіцца або паменшыцца ад доўгага карыстання.

    • Нож зусім зрэзаўся.
  2. з кім і без дапаўнення. Уступіць у спрэчку, сварку, схапіцца (разм.).

    • Спрачальнікі зрэзаліся.
  3. перан. Не вытрымаць экзамену (разм.).

    • З. на экзамене.

|| незак. зразацца, .

зрэзаць, ; зак.

  1. гл. рэзаць.

  2. Адрэзаць ці абрэзаць зверху; спілаваць.

    • З. галінку.
    • З. гарэлую скарынку.
    • З. дрэва.
  3. Разрэзаць на многа частак, зрабіць на чым-н. многа парэзаў ці парэзаць усё, многае для якой-н. мэты.

    • З. лаўку нажом.
    • З. салому на корм жывёле.
  4. перан. Пакрыць барознамі, палоскамі, перасечанымі лініямі.

    • Канавы зрэзалі ўсё поле.
    • З. дарогу коламі.
  5. перан. Скараціць, зменшыць.

    • З. фонды.
    • З. ліміты.

|| незак. зразаць, .

зрэнка, , ж.

Адтуліна ў радужнай абалонцы, праз якую ў вока пранікае святло.

|| прым. зрэнкавы, .

зрэшты, злуч.

  1. у знач. далучальнага злуч. уступальны. Злучае сказ (ці яго частку), абмяжоўваючы сэнс папярэдняга, у знач. аднак, хоць і.

    • Раман цікавы, з. не ва ўсіх месцах.
  2. у знач. пабочн. сл. Паказвае на раптоўную перамену гаворкі, на нерашучасць пры выказванні.

    • Ён там вельмі хваляваўся, як, з., і ўсе мы разам з ім.