Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зруб, ✂, м.

Збудаванне з чатырохвугольных вянкоў бярвення.

  • З. хаты.
  • Калодзежны з.

|| прым. зрубавы, ✂.

зрубіць, ✂; зак.

Пабудаваць з бярвёнаў.

  • З. хату.

зрудзелы, ✂.

Які зрудзеў, парудзелы.

  • Зрудзелая газета.

зруйнавацца, ✂; зак.

Разбурыцца, ператварыцца ў руіны або знішчыцца.

  • У вайну гаспадарка зруйнавалася.

|| наз. зруйнаванне, ✂.

зруйнаваць, ✂; зак.

Разбурыць, ператварыць у руіны або знішчыць.

|| наз. зруйнаванне, ✂.

зрух, ✂, м.

  1. гл. зрушыцца, -ць.

  2. перан. Прыметнае, значнае паляпшэнне, змяненне ў стане, развіцці чаго-н.

    • З. у рабоце.
    • Пазітыўныя зрухі ў жыцці краіны.
  3. Гарызантальныя змяшчэнні геалагічнага слоя.

    • З. зямной кары.

зручны, ✂.

  1. Такі, якім лёгка ці прыемна карыстацца.

    • Зручнае крэсла.
    • Мне тут зручна (безас. у знач. вык.).
    • Зручна (прысл.) усесціся.
  2. Падыходзячы, такі, які патрэбен.

    • З. выпадак.

|| наз. зручнасць, ✂.

зрушыцца, ✂; зак.

Скрануцца, рухаючыся, перамясціцца.

  • З. з месца

|| незак. зрушвацца, ✂.

|| наз. зрух, ✂ і зрушэнне, ✂.

зрушыць, ✂; зак.

Скрануць, рухаючы, перамясціць.

  • З. воз з месца.

|| незак. зрушваць, ✂.

|| наз. зрух, ✂ і зрушэнне, ✂.