вучнёўства, ✂, н.
Прабыванне ў становішчы вучня (у 1 і 2 знач.).
вучонасць, ✂, ж.
Валоданне вялікімі ведамі; высокая адукаванасць.
- Вызначацца сваёй вучонасцю.
вучылішча, ✂, н.
Назва некаторых ніжэйшых і сярэдніх спецыяльных, а таксама некаторых вышэйшых навучальных устаноў.
- Прафесійна-тэхнічнае в.
- Медыцынскае в.
- Вышэйшае тэхнічнае в.
|| прым. вучылішчны, ✂.
вучыцца, ✂; незак.
-
Засвойваць якія-н. веды, навыкі, звычкі.
- В. грамаце.
- В. майстэрству.
- В. быць самастойным.
-
Атрымліваць адукацыю, спецыяльнасць.
- В. ў школе.
- В. на настаўніка.
- В. за слесара.
|| зак. вывучыцца, ✂.
|| наз. вучоба, ✂ і вучэнне, ✂.
- Гады школьнай вучобы або школьнага вучэння.
- Палітычная вучоба.
- Быць на вучобе.
- Паслаць на вучобу каго-н.
вучыць, ✂; незак.
-
каго чаму і з інф. Перадаваць каму-н. якія-н. веды, навыкі, звычкі.
- В. англійскай мове.
- В. сына плаваць. В. гаспадарыць.
-
перан., каго чаму і з інф. Настаўляць чаму-н., пабуджаць да чаго-н.
- В. паважаць старэйшых.
- В. дзяцей толькі добраму.
-
з дадан. сказам. Абгрунтоўваць, развіваць якую-н. тэорыю, думку, погляд.
- Тэорыя вучыць, што свядомасць чалавека ёсць прадукт яго грамадскага жыцця.
-
Займаючыся, засвойваць, запамінаць.
- В. урок.
- В. верш.
- В. ролю.
-
Караць, біць (разм.).
|| зак. вывучыць, ✂ і навучыць, ✂.
|| наз. вывучка, ✂.
|| наз. навучанне, ✂.
- Усеагульнае абавязковае навучанне.
|| наз. вучэнне, ✂.