вучыць, ; незак.

  1. каго чаму і з інф. Перадаваць каму-н. якія-н. веды, навыкі, звычкі.

    • В. англійскай мове.
    • В. сына плаваць. В. гаспадарыць.
  2. перан., каго чаму і з інф. Настаўляць чаму-н., пабуджаць да чаго-н.

    • В. паважаць старэйшых.
    • В. дзяцей толькі добраму.
  3. з дадан. сказам. Абгрунтоўваць, развіваць якую-н. тэорыю, думку, погляд.

    • Тэорыя вучыць, што свядомасць чалавека ёсць прадукт яго грамадскага жыцця.
  4. Займаючыся, засвойваць, запамінаць.

    • В. урок.
    • В. верш.
    • В. ролю.
  5. Караць, біць (разм.).

    • Мала вас вучылі дубцом!

|| зак. вывучыць, і навучыць, .

|| наз. вывучка, .

  • Аддаць на вывучку.

|| наз. навучанне, .

  • Усеагульнае абавязковае навучанне.

|| наз. вучэнне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)