Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вулей, , м.

Спецыяльная скрынка або выдзеўбаная калода для пчол.

  • Рамачны в.
  • На пасецы было пятнаццаць вуллёў.

|| прым. вуллёвы, .

вуліца, , ж.

  1. У населеных пунктах: два рады дамоў і прастора паміж імі для праходу і праезду, а таксама сама гэта прастора.

    • Шырокая в.

    • Галоўная в. горада.

    • Апынуцца на вуліцы (таксама перан. без жылля).

    • Выкінуць на вуліцу (таксама перан.):

      1. выселіўшы, пазбавіць жылля;
      2. звольніць з работы, пазбавіць сродкаў існавання.
    • На пажар збеглася ўся в. (перан. усе жыхары вуліцы; разм.).

    • Будзе і на нашай вуліцы свята (прыказка і для нас наступіць радасць, урачыстасць).

  2. Месца пад адкрытым небам у проціл. памяшканню.

    • На вуліцы такая відната.
  3. перан. Асяроддзе, якое сваёй некультурнасцю, нявыхаванасцю дрэнна ўплывае на каго-н.

    • Дрэнны ўплыў вуліцы.
    • В. вінавата ў чым-н.

|| памянш. вулачка, .

|| прым. вулічны, .

  • В. рух (на вуліцах).

вулкан, , м.

Канічная гара з кратарам на вяршыні, праз які час ад часу вывяргаецца лава, агонь, попел.

  • Патухлы в.
  • Дзеючы в.

|| прым. вулканічны, .

  • Вулканічныя пароды.

вулканізаваць, ; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) вулканізацыю.

вулканізацыя, , ж.

Хімічная апрацоўка матэрыялаў для надання ім пругкасці, трываласці і інш. уласцівасцей.

|| прым. вулканізацыйны, .

вульгарны, .

  1. Пошлы, непрыстойны, грубы.

    • В. выраз.
  2. Спрошчаны да крайнасці, да скажэння сэнсу.

    • В. выклад вучэння.

|| наз. вульгарнасць, .

вульгарызаваць, ; зак. і незак.

Падаць (падаваць) у груба спрошчаным, скажоным выглядзе.

  • В. навуку.

|| наз. вульгарызацыя, .

вульгарызатар, , м.

Чалавек, які вульгарызуе што-н.

|| прым. вульгарызатарскі, .

вульгарызм, , м.

Грубае, вульгарнае (у 1 знач.) слова або выраз, ужыты ў літаратурнай мове.