вуліца, 
- 
		У населеных пунктах: два рады дамоў і прастора паміж імі для праходу і праезду, а таксама сама гэта прастора. - 
				Шырокая в. 
- 
				Галоўная в. горада. 
- 
				Апынуцца на вуліцы (таксама перан. без жылля).
- 
				Выкінуць на вуліцу (таксама перан. ):- выселіўшы, пазбавіць жылля;
- звольніць з работы, пазбавіць сродкаў існавання.
 
- 
				На пажар збеглася ўся в. ( перан. усе жыхары вуліцы;разм. ).
- 
				Будзе і на нашай вуліцы свята (прыказка і для нас наступіць радасць, урачыстасць). 
 
- 
				
- 
		Месца пад адкрытым небам у проціл. памяшканню.- На вуліцы такая відната.
 
- 
		перан. Асяроддзе, якое сваёй некультурнасцю, нявыхаванасцю дрэнна ўплывае на каго-н. - Дрэнны ўплыў вуліцы.
- В. вінавата ў чым-н. 
 
|| 
|| 
- В. рух (на вуліцах).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)