Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вугал, ✂, м.

  1. У геаметрыі: плоская фігура, утвораная дзвюма лініямі, якія выходзяць з аднаго пункта.

    • Вяршыня вугла.
    • Прамы в. (90°).
    • Востры в. (меншы за 90°).
    • Тупы в. (большы за 90°).
    • Знешнія і ўнутраныя вуглы трохвугольніка.
    • Сагнуць што-н. пад вуглом.
  2. Месца, дзе сутыкаюцца, перасякаюцца два прадметы або два бакі чаго-н.

    • В. дома.
    • Пайсці за в.
    • З-за вугла зрабіць што-н. (перан. спадцішка).
  3. Частка пакоя, які здаецца ў наймы, кут (у 2 знач.).

    • Наймаць в.
  4. Наогул прыстанак, месца, дзе жывуць.

    • Мець свой в.

|| памянш. вугалок, ✂.

|| прым. вуглавы, ✂.

вугаль, ✂, н.

  1. (мн. вуглі́). Цвёрдае гаручае выкапнёвае рэчыва арганічнага паходжання.

    • Каменны в.
    • Буры в.
  2. (мн. вуглі́ і вугалі́). Рэшткі няпоўнага згарання драўніны; кавалак абгарэлага дрэва.

    • Драўляны в.
    • Выграбі вугалі з печы.

○

  • Белы вугаль — пра рухаючую сілу вады.

  • Блакітны вугаль — пра рухаючую сілу ветру.

|| памянш. вугалёк, ✂, вугельчык, ✂ і вугольчык, ✂.

|| зб. вуголле, ✂.

|| прым. вугальны, ✂.

вугальшчык, ✂, м.

  1. Той, хто здабывае вугаль, шахцёр.

  2. Той, хто вырабляе драўняны вугаль.

|| ж. вугальшчыца, ✂.

|| прым. вугальшчыцкі, ✂.

вуглаваты, ✂.

  1. З выступамі і вугламі, няроўны.

    • Вуглаватыя камяні.
    • Вуглаватая постаць (з востра выступаючымі абрысамі).
  2. перан. Няўклюдны, нязграбны.

    • Вуглаватыя рухі.

|| наз. вуглаватасць, ✂.

вуглавы, ✂.

  1. гл. вугал.

  2. Які знаходзіцца на вуглу або ў вуглу.

    • В. дом.
    • В. пакой.
    • В. ўдар (у спорце: удар з вугла поля).
  3. Які мае адносіны да вымярэння вуглоў (спец.).

    • В. градус.

вугламер, ✂, м.

Тэхнічная прылада для вымярэння вуглоў.

|| прым. вугламерны, ✂.

  • Вугламерныя інструменты.

вуглевадарод, ✂, м.

Хімічнае злучэнне вугляроду і вадароду.

|| прым. вуглевадародны, ✂.

вуглевыпальванне, ✂, н. (спец.).

Выраб драўнянага вугалю шляхам спальвання драўніны.

вуглевыпальшчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца вуглевыпальваннем.

вугледрабільны, ✂.

Прызначаны для драблення каменнага вугалю.