Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вуза, , ж.

Клейкае рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы з гаючых смалістых выдзяленняў пупышак дрэў (бярозы, таполі, асіны); пропаліс.

вуздэчка, , ж.

Частка вупражы — аброць з рамянёў з цуглямі, якая надзяваецца на галаву каню.

  • Раменная в.

|| прым. вуздэчкавы, .

вузел1, , м.

  1. Месца, дзе звязаны канцы чаго-н. або зацягнута пятля на чым-н.

    • Завязаць в. або вузлом.
    • В. на канаце.
    • Хусцінка на шыі завязана ў в.
    • Марскі в. (асобы спосаб завязвання тросаў у маракоў).
  2. Месца перакрыжавання, стыку чаго-н. і пад. (ліній, магістралей, валокнаў і пад.).

    • Чыгуначны в.
    • В. дарог.
    • Тэлеграфны в.
    • Нервовы в.
    • В. супярэчнасцей (перан.).
  3. Частка механізма або тэхнічнае Устройства, якія ўяўляюць сабой складанае злучэнне дэталей, асобных частак (спец.).

    • Зборка вузлоў.
    • Санітарныя вузлы ў кватэрах (каналізацыя, водаправод і пад.).
  4. Тое, што і клунак. Звязаць рэчы ў в. Гордзіеў вузел (кніжн.) — пра заблытаныя абставіны, справы [па імені цара Гордзія, што завязаў вузел, які быў рассечаны Аляксандрам Македонскім].

    • Рассячы гордзіеў вузел (смела вырашыць цяжкае пытанне).

|| памянш. вузельчык, .

|| прым. вузлавы, .

вузел2, , м. (спец.).

Адзінка скорасці судна, роўная адной марской мілі ў гадзіну.

вузець, ; незак.

Станавіцца вузейшым.

|| зак. павузець, .

вузіць, ; незак.

Рабіць вузейшым, звужваць.

  • В. штаны.

вузкаваты, .

Недастатковы па шырыні.

  • В. рукаў.
  • В. праезд.

вузкакалейка, , ж. (разм.).

Вузкакалейная чыгунка.

вузкакалейны, .

З вузкай рэйкавай каляёй.

  • Вузкакалейная чыгунка.

вузкі, .

  1. Невялікі ў шырыню, у папярочніку.

    • Вузкая дарога.
    • Вузкае месца (перан. пра цяжкасці ў ажыццяўленні чаго-н.).
  2. Вельмі цесны, недастаткова прасторны.

    • В. рукаў.
    • Кашуля вузкая ў грудзях.
  3. Які ахоплівае нямногае, нямногіх, абмежаваны.

    • Вузкая спецыяльнасць.
    • Вузкае кола сяброў.
    • Вузкая нарада.
  4. перан. 3 абмежаванымі поглядамі, інтарэсамі, недалёкі.

    • В. кругагляд.

|| наз. вузкасць, .