вугаль, , н.

  1. (мн. вуглі́). Цвёрдае гаручае выкапнёвае рэчыва арганічнага паходжання.

    • Каменны в.
    • Буры в.
  2. (мн. вуглі́ і вугалі́). Рэшткі няпоўнага згарання драўніны; кавалак абгарэлага дрэва.

    • Драўляны в.
    • Выграбі вугалі з печы.

  • Белы вугаль — пра рухаючую сілу вады.

  • Блакітны вугаль — пра рухаючую сілу ветру.

|| памянш. вугалёк, , вугельчык, і вугольчык, .

|| зб. вуголле, .

|| прым. вугальны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)