Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рытм, , м.

  1. Раўнамернае чаргаванне якіх-н. элементаў (гукавых, рухальных).

    • Музычны р.
    • Р. верша.
    • Р. рухаў.
    • Танцавальныя рытмы.
    • Сардэчны р.
  2. перан. Наладжаны ход чаго-н., размеранасць у праходжанні чаго-н.

    • Р. жыцця.
    • Рабочы р.

|| прым. рытмічны, і рытмавы, .

рытмізаваць, ; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) рытмічным.

  • Рытмізаваныя рухі.

|| наз. рытмізацыя, .

рытмічны, .

  1. гл. рытм.

  2. Падпарадкаваны рытму (у 1 знач.), які раўнамерна чаргуецца.

    • Рытмічныя рухі.
    • Рытмічная гімнастыка.
  3. перан. Раўнамерны, зладжаны.

    • Рытмічная праца заводаў.

|| наз. рытмічнасць, .

рыторыка, , ж.

  1. Тэорыя аратарскага мастацтва.

  2. Напышлівая і беззмястоўная гаворка.

    • Голая р.

|| прым. рытарычны, .

  • Рытарычнае пытанне (прыём аратарскай мовы — сцвярджэнне ў форме пытання).

рытуал, , м. (кніжн.).

  1. Парадак абрадавых дзеянняў.

    • Р. пахавання.
  2. Тое, што і цырымонія.

    • Воінскія рытуалы.

|| прым. рытуальны, .

рыф1, , м.

Шэраг падводных або выступаючых з вады скалістых узвышэнняў марскога дна.

  • Каралавыя рыфы.

|| прым. рыфавы, .

рыф2, , м. (спец.).

Адтуліна або пятля на парусе, у якія прасоўваецца завязка для сцягвання яго.

  • Брыць рыфы (змяншаць плошчу паруса пры моцным ветры).

|| прым. рыфавы, .

рыфленне, , н. (спец.).

Апрацоўка паверхні для надання ёй шурпатасці — нанясенне вузкіх вострых паглыбленняў (рыфляў).

рыфлены, , (спец.).

Пра паверхню: нягладкі, з правільнымі радамі паглыбленняў і выступаў.

  • Рыфленае жалеза.
  • Рыфленыя падэшвы.

рыфма, , ж.

Сугучнасць канцоў вершаваных радкоў.

  • Мужчынская р. (з націскам на апошнім складзе вершаванага радка).
  • Жаночая р. (з націскам на перадапошнім складзе вершаванага радка).
  • Гаварыць у рыфму.

|| прым. рыфменны, .