Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нямець, ✂; незак.

  1. Станавіцца нямым; змаўкаць, застываць у маўчанні.

    • Н. ад захаплення (перан.).
  2. перан. Траціць адчувальнасць; рабіцца нерухомым.

    • Ногі нямеюць ад холаду.

|| зак. анямець, ✂ і занямець, ✂.

нямнога, прысл. у знач. вык.

Мала, не вельмі многа.

  • Аднымі рукамі н. зробіш (прыказка).
  • Жывых партызан засталося н.

нямногае, ✂, н.

Нязначная частка чаго-н.

  • З таго нямногага ўсё ж сёе-тое выбраць можна.

нямногія, ✂.

Якія складаюць невялікую частку каго-, чаго-н.; асобныя, некаторыя.

  • Н. вярнуліся з бою.

нямоглы, ✂ (разм.).

Слабы, хваравіты.

  • Ішоў ён нямоглым крокам.

|| наз. нямогласць, ✂.

няможацца, ✂; безас.; незак. (разм.).

Нездаровіцца.

  • Ужо тыдзень як мне н.

няможна, безас. у знач. вык.

  1. Не дазваляецца, забаронена.

    • Па газонах хадзіць н.
  2. Немагчыма, няма магчымасці (разм.).

    • Далей так жыць н.

нямы, ✂.

  1. Пазбаўлены здольнасці гаварыць.

    • Нямое дзіця.
    • Школа для нямых (наз.).
  2. перан. Маўклівы, ціхі.

    • Нямая цішыня.
  3. перан. Скрыты, затоены.

    • Н. папрок.

◊

  • Нямая карта — вучэбная геаграфічная карта без абазначэння назваў.

  • Нямое кіно — неагучанае кіно.

  • Нямая роля — роля без слоў.

нянавісць, ✂, ж.

Пачуцці моцнай варожасці, непрыязнасці.

  • Н. да ворага.

нянька, ✂, ж.

  1. Жанчына, якая даглядае дзяцей у сям’і.

    • Пайсці ў нянькі.
    • У сямі нянек дзіця без носа (прыказка).
  2. перан. Той, хто апякае каго-н., клапоціцца пра каго-н.

|| ласк. няня, ✂.

|| прым. няньчын, ✂.