Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штрэйкбрэхерства, , н.

Дзеянні штрэйкбрэхераў, накіраваныя на зрыў забастоўкі.

штрэк, , м.

Гарызантальная падземная горная выпрацоўка, якая не мае непасрэднага выхаду на паверхню.

|| прым. штрэкавы, .

штудзіраваць, ; незак. (кніжн.).

Настойліва, старанна вывучаць.

  • Ш. фізіку.

|| зак. праштудзіраваць, .

|| наз. штудзіраванне, .

штука, , ж.

  1. Прадмет, які ўяўляе сабой нешта цэлае.

    • Ш. сукна, палатна (тканіна ў кавалку).
  2. Асобны прадмет з шэрага аднародных.

    • Некалькі штук яблыкаў.
  3. Наогул пра рэч, прадмет, якую-н. з’яву ці чалавека (разм. м. або неадабр.).

    • Набыты вопыт гэта добрая ш.
    • Адразу відаць, што ён за ш.
  4. перан. Незвычайны ўчынак, выхадка, выдумка (разм.).

    • Кінь свае каварныя штукі!
    • Вось дык ш.!

|| памянш. штучка, .

штукаваць, ; незак.

  1. Забіваючы, закладаючы, закрываць наглуха.

    • Ш. прабоіны.
  2. Цыраваць, сшываць нябачным швом (спец.).

    • Ш. шоўк.
  3. перан. і без дапаўнення. Выдумляць, майстраваць, вынаходзіць.

    • Што ты тут узяўся ш.?

|| зак. заштукаваць, .

|| наз. штукоўка, і штукаванне, .

штукар, , м.

  1. Артыст, які паказвае фокусы.

  2. Той, хто вырабляе штукі (у 4 знач.), выдумшчык, жартаўнік.

|| ж. штукарка, .

|| прым. штукарскі, .

штуковіна, , ж. (разм.).

Пра што-н., што выклікае здзіўленне, цікаўнасць ці якую-н. ацэнку.

  • Што гэта ў цябе за ш. ў руках?
  • Такое падарожжа — цікавая ш.

штурвал, , м.

Рулявое кола на судне, самалёце, камбайне.

  • Стаць за ш. карабля.

|| прым. штурвальны, .

  • Ш. трос.

штурвальны, .

  1. гл. штурвал.

  2. Той, хто стаіць за штурвалам на судне, камбайне і пад.

штурм, , м.

Прыступ, рашучая атака ўмацавання, крэпасці.

  • Ісці на ш. (таксама перан.).

|| прым. штурмавы, .

  • Ш. ўзвод.
  • Штурмавая авіяцыя.