Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чарнушка​2, ✂, ж. (разм.).

Смуглая чорнавалосая, чарнавокая жанчына, дзяўчынка.

чарнявы, ✂.

Цёмнавалосы.

  • Ч. хлопчык.

чаромха, ✂, ж.

Дрэва ці куст сямейства ружакветных з сабранымі ў гронкі белымі пахучымі кветкамі і чорнымі даўкімі на смак ягадамі.

|| прым. чаромхавы, ✂.

  • Ч. куст.
  • Чаромхавае варэнне.

чаропка​1, ✂, ж.

Тое, што і чарапок ​1.

чаропка​2, ✂, ж. (разм., груб.).

Тое, што і чэрап (у 1 знач.); галава.

чарот, ✂, м.

Высокая вадзяная або балотная расліна сямейства асаковых, а таксама зараснік гэтай расліны.

|| прым. чаротавы, ✂ і чарацяны, ✂.

чароўны, ✂.

  1. Надзвычайна прыгожы; які зачароўвае, захапляе.

    • Чароўная дзяўчына.
    • Чароўная музыка.
  2. Які мае адносіны да чараў (у 1 знач.), казачны, таемны.

    • Чароўная сіла.
    • Чароўная папараць-кветка.

|| наз. чароўнасць, ✂.

чароціна, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і чараціна.

чароцісты, ✂.

Парослы чаротам.

  • Чароцістае балота.

чарпак, ✂, м.

  1. Вялікая і глыбокая металічная лыжка, якой разліваюць страву, а таксама невялікая каструлька з ручкай; коўшык.

  2. Частка землярыйнай машыны, механізма ў выглядзе каўша.

|| прым. чарпаковы, ✂.