Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цянёк, , м.

Месца, прастора, куды не падаюць сонечныя промні; халадок.

  • Сядзець у цяньку.

цянётнік, , м.

Павук, які пляце павуціну, цянёты.

|| прым. цянётнікавы, .

цянёты, .

  1. Сетка для лоўлі звяроў.

    • Трапіць у ц.
  2. Тое, што і павуціна (разм.).

|| прым. цянётны, .

цяністы, .

Багаты ценем.

  • Цяністая вярба.
  • Ц. сад.

|| наз. цяністасць, .

цянькамі, прысл. (разм.).

Напрасткі, нацянькі.

  • Хлопцы ідуць ц. да сяліб.

цяпаць, ; незак. (разм.).

Сячы.

  • Ц. сякераю.

|| зак. цяпнуць, .

|| наз. цяпанне, .

цяпельца, , н. (абл.).

Невялікі касцёр, вогнішча.

  • Пастухі развялі ц.

цяпер.

  1. прысл. Зараз, у гэты момант.

    • Папрацавалі, ц. і адпачыць можна.
  2. у знач. злуч. Ужыв. пры пераходзе да наступнай тэмы гаворкі.

    • Школу пабудавалі новую, прыгожую, ц., калі гаварыць пра дзяцей, то яны вельмі задаволены.

цяперака, прысл. (абл.).

Цяпер, зараз, у сучасны момант.

  • Ц. лета, можна і ў зямлянцы пажыць.

цяперашні, (разм.).

Які існуе цяпер, мае адносіны да сучаснасці.

  • Ц. час.