Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

свінства, ✂, н. (разм.).

Нізкі ўчынак, грубасць, непрыстойнасць.

  • Гэта с. з яго боку — не сказаць праўду.

свінтух, ✂, м. (разм. жарт.).

Той, хто зрабіў што-н. па-свінску (гаворыцца звычайна з дружалюбна-дакорлівым адценнем).

  • Ну і с. жа ты!

свінуха, ✂, ж.

Ядомы грыб сямейства свінухавых з жоўта-бурай уціснутай усярэдзіне шапачкай; свінушка.

свінушка, ✂, ж.

Тое, што і свінуха.

свінцовы, ✂.

  1. гл. свінец.

  2. перан. Цёмна-шэры, колеру свінцу.

    • Свінцовае неба.
  3. перан. Цяжкі.

    • С. ўдар.
    • Свінцовая галава (пра боль і цяжар у галаве).
    • Свінцовае маўчанне (панурае, гнятучае).

свінчатка, ✂, ж.

  1. Злітак свінцу, які выкарыстоўваецца ў бітах, як зброя ў кулачнай бойцы.

  2. Свінцовае грузіла на рыбалоўнай сетцы.

  3. Нагайка з уплеценым куском свінцу на канцы.

свінчо, ✂, н. (разм.).

Падсвінак.

свінячыць, ✂; незак. (разм.).

  1. Забруджваць што-н., рабіць беспарадак.

  2. перан. Паскудзіць, шкодзіць каму-н. у чым-н.

|| зак. насвінячыць, ✂.

свіран, ✂, м.

Халодны будынак, прызначаны для захоўвання збожжа, мукі, а таксама рэчаў.

|| прым. свірнавы, ✂.

свірэпіца, ✂, ж.

Аднагадовая культурная расліна з тонкім коранем, з насення якога здабываецца тэхнічны алей.