Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

злоязычны, (уст.).

Схільны да злых нагавораў, рэзка адмоўнай ацэнкі каго-, чаго-н.

|| наз. злоязычнасць, .

злубянелы, (разм.).

Які злубянеў, зрабіўся каляны.

  • Злубянелыя на марозе прасціны.

злучальны, .

Які служыць для злучэння, змацавання чаго-н.

  • Злучальная тканка (тканка жывёльнага арганізма).
  • Злучальныя галосныя (у складаных словах, напр. «а» ў слове скуралуп).
  • Злучальныя злучнікі (у граматыцы).

злучнік, , м.

У граматыцы: службовае слова, якое ўжыв. для злучэння сказаў і слоў унутры сказа.

|| прым. злучнікавы, .

злучны, .

Прызначаны для злучкі, які мае адносіны да злучкі.

  • З. пункт.
  • З. перыяд.

злучок, , м.

Кароткая рыска (-), якая ўжыв. як знак пераносу або як злучальная рыса паміж словамі, напр. дзе-небудзь.

злучыцца, ; зак.

  1. Утварыць адно цэлае, зліцца адзін з другім.

    • Войскі злучыліся.
    • З. шлюбам.
  2. Дакрануўшыся, змацавацца, звязацца.

    • Канцы правадоў злучыліся.
  3. Увайсці ў зносіны, устанавіць сувязь.

    • З. з кім-н. па тэлефоне.

|| незак. злучацца, .

|| наз. злучэнне, .

злучыць1, ; зак.

  1. Саставіць з многага (многіх) адно цэлае, аб’яднаць, зліць адно з другім.

    • З. намаганні.
    • З. свае сілы.
    • З. два калгасы ў адзін.
  2. Змацаваць, звязаць адно з другім.

    • З. правады.
  3. Звязаць, спалучыць.

    • З. тэорыю з практыкай.
  4. каго-што з кім-чым. Устанавіць зносіны, сувязь паміж кім-, чым-н.

    • З. гарады чыгункай.
    • З. каго-н. з кім-н. па тэлефоне.

|| незак. злучаць, .

|| наз. злучэнне, .

злучыць2, ; зак.

Спараваць самку і самца для атрымання прыплоду.

  • З. кныра са свіннёй.

|| незак. злучаць, .

|| наз. злучка, .

злучэнне, , н.

  1. гл. злучыцца, -ць.

  2. Месца, дзе што-н. злучана.

    • Сустрэцца на злучэнні дарог.
  3. Вайсковае аб’яднанне, група, якая складаецца з асобных воінскіх часцей і некаторых іншых самастойных вайсковых адзінак.

    • Партызанскае з.
  4. Рэчыва, у якім атамы аднаго ці розных элементаў знаходзяцца ў пэўнай хімічнай сувязі.

    • Арганічнае з.
  5. У граматыцы: спосаб сувязі некалькіх слоў або простых сказаў на аснове іх граматычнай раўнапраўнасці.

    • Спосаб злучэння і падпарадкавання сказаў.