злучэнне назоўнік | ніякі род
-
гл. злучыцца, -ць.
-
Месца, дзе што-н. злучана.
- Сустрэцца на злучэнні дарог.
-
Вайсковае аб’яднанне, група, якая складаецца з асобных воінскіх часцей і некаторых іншых самастойных вайсковых адзінак.
- Партызанскае з.
-
Рэчыва, у якім атамы аднаго ці розных элементаў знаходзяцца ў пэўнай хімічнай сувязі.
- Арганічнае з.
-
У граматыцы: спосаб сувязі некалькіх слоў або простых сказаў на аснове іх граматычнай раўнапраўнасці.
- Спосаб злучэння і падпарадкавання сказаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)