злучыць1, 
- 
		Саставіць з многага (многіх) адно цэлае, аб’яднаць, зліць адно з другім. - З. намаганні.
- З. свае сілы.
- З. два калгасы ў адзін.
 
- 
		Змацаваць, звязаць адно з другім. - З. правады.
 
- 
		Звязаць, спалучыць. - З. тэорыю з практыкай.
 
- 
		каго-што з кім-чым. Устанавіць зносіны, сувязь паміж кім-, чым -н. - З. гарады чыгункай.
- З. каго-н. з кім-н. па тэлефоне.
 
|| 
|| 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)