Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзеўчаня, ✂ і дзеўчанё, ✂, н. (разм.).

Маленькая дзяўчынка.

дзеці, ✂, н.

Маладое пакаленне, бліжэйшыя патомкі.

  • Бацькі і дзеці.

◊

  • Гушча дзяцей не разганяе (прыказка; разм.) — густой стравай не спужаеш.

|| памянш.-ласк. дзеткі, ✂ і дзетачкі, ✂.

|| прым. дзіцячы, ✂.

  • Д. тэатр (для дзяцей).
  • Д. дом (выхаваўчая ўстанова для дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі).

дзецца, ✂; зак. (разм.).

  1. Знікнуць, прапасці.

    • Куды ён дзеўся? Нікуды ён не дзенецца.
  2. Знайсці сабе месца, прытулак.

    • У незнаёмым горадзе не ведаеш, куды д. нанач.

дзець, ✂; зак. (разм.).

  1. Палажыць куды-н. так, што цяжка знайсці.

    • Куды ты дзеў ключ?
    • Дзе ж я дзену гэтую кнігу?
  2. Знайсці для каго-н. месца, прытулак.

    • Кацянят трэба некуды д.

◊

  • Не ведаць, куды вочы дзець (разм.) — пра адчуванне сораму.

  • Дзець некуды (няма куды) (разм.) — надта многа.

  • Не ведаць, куды рукі дзець (разм.) — пра адчуванне разгубленасці.

|| незак. дзяваць, ✂.

дзеючы, ✂.

Які дзейнічае, функцыяніруе.

  • Дзеючыя асобы ў п’есе.
  • Д. вулкан.

дзея, ✂, ж.

  1. Дзейнасць, справа.

    • Там добрая д., дзе адзін арэ, а другі сее (з нар.).
  2. Падзея, пра якую ідзе гаворка.

    • Д. адбываецца ў часы вайны.
  3. Частка драматычнага твора або тэатральнай пастаноўкі.

    • Камедыя ў трох дзеях.

дзеяздольны, ✂.

  1. Здольны да дзейнасці.

    • Д. арганізм.
  2. Які мае права на ўчыненне дзеянняў юрыдычнага характару і які нясе адказнасць за свае ўчынкі.

    • Д. грамадзянін.

|| наз. дзеяздольнасць, ✂.

дзеянне, ✂, н.

  1. Дзейнасць.

    • Машына ў дзеянні.
    • План дзеяння.
    • Баявыя дзеянні.
  2. звычайна мн. Учынкі, паводзіны.

    • Супрацьзаконныя дзеянні.
    • Самавольныя дзеянні.
  3. Падзеі, пра якія ідзе гаворка.

    • Дзеянні адбываюцца ў 15 стагоддзі.
  4. Асноўны від матэматычнага вылічэння.

    • Чатыры дзеянні арыфметыкі.

○

  • Каэфіцыент карыснага дзеяння — адносіны колькасці карыснай работы, выкананай якім-н. механізмам, да колькасці паглынутай ім энергіі.

дзеяслоў, ✂, м.

У граматыцы: часціна мовы, што абазначае дзеянне або стан прадмета і змяняецца ў часе, асобах і ліках (у цяперашнім часе) і родах (у прошлым часе).

  • Аднакратны д.
  • Дапаможны д.
  • Неазначальная форма дзеяслова.
  • Безасабовыя дзеясловы.
  • Рознаспрагальны д.

|| прым. дзеяслоўны, ✂.

дзеяцца, ✂; незак. (разм.).

Рабіцца, адбывацца.

  • Сённяшні дзень — гэта водгулле ўсяго, што дзеецца на свеце.