дзеянне,
-
Дзейнасць.
- Машына ў дзеянні.
- План дзеяння.
- Баявыя дзеянні.
-
звычайна
мн. Учынкі, паводзіны.- Супрацьзаконныя дзеянні.
- Самавольныя дзеянні.
-
Падзеі, пра якія ідзе гаворка.
- Дзеянні адбываюцца ў 15 стагоддзі.
-
Асноўны від матэматычнага вылічэння.
- Чатыры дзеянні арыфметыкі.
Каэфіцыент карыснага дзеяння — адносіны колькасці карыснай работы, выкананай якім
-н. механізмам, да колькасці паглынутай ім энергіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)