Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

якабінец, , м.

  1. Рэвалюцыянер-дэмакрат, член Вялікай французскай рэвалюцыі ў 18 ст.

  2. Чалавек рэвалюцыйных перакананняў, вальнадумец (уст.).

|| прым. якабінскі, .

яканне, , н.

У мовазнаўстве: вымаўленне ненаціскнога галоснага «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.

якар, , м.

  1. Металічны стрыжань з лапамі, які прымацоўваецца да ланцуга і апускаецца на дно для ўтрымання на месцы судна, бакена, плывучага маяка і пад.

    • Стаяць на якары.
    • Кінуць я. (стаць на якар).
    • Аддаць я. (апусціць).
    • Выбіраць якары (паднімаць).
    • Зняцца з якара.
    • Я. ратунку (перан. апошні сродак ратунку, апошняя надзея).
  2. Частка электрычнай машыны, якая ўтрымлівае на сабе абмотку (спец.).

  3. Рыбалоўны кручок з трыма зубцамі (разм.).

|| прым. якарны, .

якасны, .

  1. гл. якасць.

  2. Высокай якасці, лепшы.

    • Якасныя сталі.
    • Я. рамонт.

|| наз. якасць, .

якасць, , ж.

  1. Характэрная адзінка, істотная ўласцівасць, якая адрознівае адзін прадмет ці з’яву ад другіх.

    • Колькасць і я.
    • Пераход да новай якасці.
  2. Тая або іншая ўласцівасць, годнасць, ступень прыгоднасці каго-, чаго-н.

    • Я. работы.
    • Я. прадукцыі.
    • Выдатная я.
    • Высокія душэўныя якасці.

  • У якасці каго-чаго, прыназ. з Р — як хто-, што-н.

    • Прысутнічаць у якасці наглядальніка.

|| прым. якасны, .

  • Якасныя змены.
  • Якасныя адрозненні.

  • Якасны прыметнік — у граматыцы: прыметнік, што абазначае якасць, уласцівасць прадмета.

  • >

які, , займ.

  1. пытальны і адносны. Абазначае пытанне пра якасць, уласцівасць, прымету чаго-н.

    • Якое сёння надвор’е?
    • Не ведаю, якое сёння чысло.
  2. клічны. Абазначае ацэнку якасці каго-, чаго-н., выражае захапленне, здзіўленне, абурэнне і пад.

    • Я. сад!
    • Якая бяда!
    • Я. нягоднік.
  3. Пры рытмічным пытанні ці ў рэпліцы ў адказ абазначае адмаўленне: ніякі, зусім не.

    • Я. з яго паляўнічы?
    • Ай, я. там заработак.
    • Мала атрымалі.
  4. неазнач. Тое, што і які-небудзь (у 1 знач.; разм.).

    • Праз якую гадзіну пад’едзе і бацька.

  • Калі што якое (разм.) — калі здарыцца што-н. нечаканае, узнікнуць якія-н. цяжкасці, непрыемнасці.

  • Які б ні быў (разм.) — які хочаш, любы; такі, які ёсць, калі іншага няма, іменна такі.

  • Які-ніякі (разм.) — хоць які-небудзь, няхай нязначны, не надта добры.

    • Якое-ніякое жыллё, а сваё.
  • Які яшчэ? (разм.) — ужыв. ў знач. які для ўзмацнення пытання.

    • Акучнік забраў Сяргей. — Я. яшчэ Сяргей?

якісьці, і якісь, займ.

  1. Невядома які, нейкі.

    • Цябе пытаў я. чалавек.
  2. Ужыв. пры характарыстыцы якіх-н. адмоўных з’яў ці якасцей.

    • Хлопец расце якімсьці гультаём.

які-небудзь, займ.

  1. Той ці іншы.

    • Вазьмі якую-небудзь палку.
  2. Не варты ўвагі, нязначны.

    • Гэта ж дарагая рэч, а не якая-небудзь ламачына.
  3. У колькасці не больш чым што-н. (разм.).

    • Ён вернецца праз якіх-небудзь дваццаць хвілін.

якраз, прысл.

  1. прысл. У гэты час, момант.

    • Тут я. у хату ўвайшоў бацька.
  2. прысл. Дакладна, у самы раз.

    • Я. такая кніга.
    • Думаю, табе гэтыя туфлі я. па назе.
  3. прысл. (у спалучэнні са словам «як»). Кропля ў кроплю, аднолькавы, надта падобны.

    • Сын — я. як бацька.
    • Шум я. як ад малатарні.
  4. у знач. вык. Як па мерцы, як на каго-н. шыты.

    • Паліто мне я.
  5. у знач. часц. Ужыв. для большая канкрэтызацыі, удакладнення каго-, чаго-н., для ўзмацнення якасці, падкрэслівання і абазначэння таго, што маецца на ўвазе.

    • Гэтага я. я і хацеў.
    • Міхась я. падыходзіць на такую работу.

якуты, , м.

Народ цюркскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Саха (Якуціі), што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. якутка, .

|| прым. якуцкі, .