якасць, , ж.

  1. Характэрная адзінка, істотная ўласцівасць, якая адрознівае адзін прадмет ці з’яву ад другіх.

    • Колькасць і я.
    • Пераход да новай якасці.
  2. Тая або іншая ўласцівасць, годнасць, ступень прыгоднасці каго-, чаго-н.

    • Я. работы.
    • Я. прадукцыі.
    • Выдатная я.
    • Высокія душэўныя якасці.

  • У якасці каго-чаго, прыназ. з Р — як хто-, што-н.

    • Прысутнічаць у якасці наглядальніка.

|| прым. якасны, .

  • Якасныя змены.
  • Якасныя адрозненні.

  • Якасны прыметнік — у граматыцы: прыметнік, што абазначае якасць, уласцівасць прадмета.

  • >

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)