Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лаз, ✂, м.

  1. Невялікая адтуліна ў чым-н., праз якую можна пралезці.

    • Л. у плоце.
  2. Устройства для доступу абслуговага персаналу ўнутр машыны, у склеп і пад.

|| прым. лазны, ✂.

лаза, ✂, ж.

  1. Кусты некаторых парод вярбы, вінаграду.

    • Вінаградная л.
  2. Доўгае гнуткае галлё некаторых хмызнякоў.

    • Плесці кошыкі з лазы.

◊

  • Даць лазы (разм.) — адсцябаць розгамі.

|| прым. лазовы, ✂.

  • Лазовая кара.
  • Л. кошык.

лазавікі, ✂, м. (разм.).

Лапці з лазы.

лазарэт, ✂, м.

Невялікі ваенны шпіталь.

  • Палявы л.
  • Дома — цэлы л. (перан. усе хворыя; разм.).

|| прым. лазарэтны, ✂.

лазаты, ✂:

  • чорт лазаты — пра таго, хто з’яўляецца ўвасабленнем зла, несправядлівасці.

лазеншчык, ✂, м.

Работнік лазні, які абслугоўвае наведвальнікаў.

|| ж. лазеншчыца, ✂.

|| прым. лазеншчыцкі, ✂.

лазер, ✂, м. (спец.).

  1. Аптычны генератар для атрымання вузкага, вельмі моцнага пучка святла.

    • Імпульсны л.
  2. Пучок святла, прамень, які атрымліваецца пры дапамозе такога генератара.

    • Зварка лазерам.
    • Лячэнне лазерам.

|| прым. лазерны, ✂.

  • Лазерная ўстаноўка.
  • Л. прамень.
  • Лазерная хірургія.

лазера...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да лазера (у 2 знач.), напр. лазератэрапія.

лазершчык, ✂, м. (разм.).

Спецыяліст па лазернай тэхналогіі, па рабоце з лазернай тэхнікай.

лазіна, ✂, ж.

Галінка лазовага куста, лазовы дубец.

|| прым. лазінны, ✂ і лазінавы, ✂.