Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ве́нчык, ✂.

  1. гл. вянец.

  2. Частка кветкі, якая складаецца з асобных пялёсткаў або шэрагу зрослых пялёсткаў.

|| прым. венчыкавы, ✂.

вепр, ✂, м.

Самец дзікай свінні, дзік.

|| прым. вяпровы, ✂.

  • Вяпровая шынка.

вепручы́на, ✂, ж.

Мяса дзікай свінні.

  • Пакаштаваць вепручыны.

ве́ра, ✂, ж.

  1. Упэўненасць у кім-, чым-н.

    • В. ў свае сілы.
    • В. ў людзей.
  2. Перакананне ў існаванні звышнатуральных сіл.

    • В. ў Бога.
  3. Тое, што і рэлігія.

    • Хрысціянская в.
    • Чалавек другой веры.

◊

  • Браць (узяць) на веру (разм.) — верыць, давяраць (паверыць, даверыць) без доказаў.

  • Верай і праўдай (служыць) — аддана, чэсна.

верабе́й, ✂, м.

Невялікая птушка атрада вераб’іных з карычнева-шэрым апярэннем, якая жыве пераважна паблізу чалавека.

  • Стрэляны або стары в. (перан. вопытны, бывалы чалавек).

|| памянш. верабейка, ✂.

|| прым. вераб’іны, ✂.

  • Вераб’іная ноч (кароткая летняя ноч, а таксама ноч з бесперастаннай навальніцай і зарніцамі).

вераб’яня́, ✂ і вераб’янё, ✂, н.

Птушаня вераб’я.

ве́раванне, ✂, н.

Рэлігійныя погляды, уяўленні, вера (у 2 знач.).

  • Вераванні старажытных славян.

ве́раваць, ✂; незак.

Тое, што і верыць у Бога.

веравучэ́нне, ✂, н.

Сукупнасць асноўных палажэнняў якой-н. рэлігіі.

  • Хрысціянскае в.

веравызна́нне, ✂, н.

Разнавіднасць якога-н. веравучэння ў спалучэнні з уласцівай яму абраднасцю.

  • Свабода веравызнання.

|| прым. веравызнальны, ✂.