Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пярэсціць1, ; незак.

  1. Рабіць пярэстым, надаваць пярэсты выгляд чаму-н.

    • Цені ад дрэў пярэсцяць поле.
  2. звычайна безас. Пра адчуванне пярэстасці ў вачах.

    • Аж пярэсціць уваччу ад мільгання тэлеграфных слупоў.
  3. Вылучацца сваёй пярэстасцю сярод чаго-н.

    • На лузе пярэсцяць кветкі.
  4. чым і ад чаго. Быць пярэстым ад чаго-н.

    • Сцяна пярэсціць афішамі.

пярэсціць2, ; незак. (разм.).

Моцна біць.

  • П. палкай па спіне.

|| зак. спярэсціць, .

|| наз. пярэшчанне, .

пярэчанне, , н.

  1. гл. пярэчыць.

  2. Доказ, думка супраць чаго-н., выражэнне нязгоды з чым-н.

    • Праект сустрэў пярэчанні.
    • Ён не выносіць пярэчанняў.

пярэчыць, ; незак.

  1. Выказваць нязгоду з кім-, чым-н., прыводзіць доказ супраць чаго-н.

    • П. дакладчыку.
  2. чаму. Не адпавядаць, маючы ў сабе супярэчнасць.

    • Паказанні пярэчаць адно аднаму.
    • Гэта пярэчыць яго погляду.

|| зак. запярэчыць, .

|| наз. пярэчанне, .

пясец, , м.

Палярная лісіца з каштоўным футрам, пераважна сівога колеру, а таксама само футра.

  • Блакітны, белы п.

|| прым. пясцовы, .

пясняр, м. (паэт.).

  1. Пра народнага паэта, вершы якога перакладаюцца на музыку, становяцца песнямі.

    • Народны п.
  2. перан., чаго. Той, хто апявае што-н. (кніжн.).

    • П. рэвалюцыі.

|| ж. пяснярка, .

|| прым. пяснярскі, .

пясок, , м.

  1. Сыпкія часцінкі кварцу або іншых цвёрдых мінералаў.

    • Рачны п.
    • Жоўты п.
    • Будаваць на пяску што-н. (перан. на ненадзейнай аснове).
    • П. сыплецца з каго-н. (вельмі стары; разм. жарт.).
  2. мн. -скі, -скоў. Прасторы, пакрытыя пяском.

    • Зыбкія пяскі.
  3. Тое, што і цукровы пясок (разм.).

  • Цукровы пясок — цукар у дробных крупінках у адрозненне ад пілаванага, колатага.

|| памянш. пясочак, .

|| прым. пясочны, .

  • П. колер (карычнева-жоўты).

пясочніца, , ж.

  1. Прылада, якая ўжывалася некалі для пасыпання пяском напісанага з мэтай прасушвання.

  2. У паравозе: скрынка з пяском, які аўтаматычна высыпаецца на рэйкі, калі пачынаюць буксаваць колы (спецыяльны тэрмін).

  3. Запоўненая пяском нізкая шырокая скрынка для дзіцячых гульняў.

    • П. ў двары.

пясочны, .

  1. гл. пясок.

  2. Пра цеста і вырабы з яго: сухі і рассыпісты.

    • Пясочнае цеста.
    • П. торт.

пястун, , м.

  1. Той, хто любіць песціцца, балаўнік.

  2. Той, каго вельмі песцяць, распешчваюць.

|| ж. пястуха, .