пясочніца, , ж.

  1. Прылада, якая ўжывалася некалі для пасыпання пяском напісанага з мэтай прасушвання.

  2. У паравозе: скрынка з пяском, які аўтаматычна высыпаецца на рэйкі, калі пачынаюць буксаваць колы (спецыяльны тэрмін).

  3. Запоўненая пяском нізкая шырокая скрынка для дзіцячых гульняў.

    • П. ў двары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)