Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чарналессе, ✂, н.

Ліставы лес.

чарнамазы, ✂ (разм.).

Смуглявы і чорнавалосы.

  • Ч. хлопчык.

чарнаморац, ✂, м.

Марак чарнаморскага флоту.

чарнаплодны, ✂:

  • чарнаплодная рабіна — дрэва або куст сямейства ружакветных, з лілова-чорнымі пладамі (ягадамі), а таксама самі ягады.

чарнарызнік, ✂, м. (уст.).

Манах, чарнец.

чарнаскуры, ✂.

З цёмнай, чорнай скурай.

чарнасліў, ✂, м., зб.

Сушаныя плады слівы асобага сорту.

чарнасоценец, ✂, м.

У царскай Расіі: крайні рэакцыянер, шавініст [першапачаткова пра членаў манархічных пагромных паліцэйскіх арганізацый, так званых чорных соцень].

чарнасоценны, ✂.

Уласцівы чарнасоценцам, рэакцыйна-шавіністычны.

чарнец, ✂, м. (уст.).

Манах.

|| ж. чарніца, ✂.