Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цялушка, ✂, ж.

Цяля жаночага полу; маладая карова, якая яшчэ не цялілася.

|| памянш. цялушачка, ✂ і цёлка, ✂.

цяльняшка, ✂, ж. (разм.).

Матроская нацельная кашуля ў сіне-белую палоску.

цяльпук, ✂, м. (разм.).

  1. Кароткі тоўсты кавалак дрэва; калодка.

  2. Пра нязграбнага непаваротлівага чалавека, дзіця.

цяля, ✂ і цялё, ✂, н.

Дзіцяня каровы, а таксама ласіхі, аленя і некаторых іншых жывёл.

|| памянш. цялятка, ✂.

|| прым. цялячы, ✂.

◊

  • Цялячае захапленне (разм.) — занадта бурнае або беспрычыннае захапленне.

  • Цялячыя пяшчоты (разм. неадабр.) — празмерная або залішняя сентыментальнасць у праяўленні пачуццяў, ласкі.

цялятнік​1, ✂, м.

  1. Хлеў для цялят.

    • Пабудаваць ц.
  2. Таварны вагон, прызначаны для перавозкі жывёлы (разм.).

цялятнік​2, ✂, м.

Работнік па догляду цялят.

|| ж. цялятніца, ✂.

цяляціна, ✂, ж.

Мяса цяляці як ежа.

цяміць, ✂; незак. (разм.).

Разумець сэнс чаго-н., разбірацца ў чым-н., кеміць.

  • У гэтым пытанні ён цяміць.

|| зак. сцяміць, ✂.

цямкі, ✂ (разм.).

Тое, што і цямлівы.

|| наз. цямкасць, ✂.

цямлівы, ✂ і цямны, ✂ (разм.).

Кемлівы, разумны, здагадлівы.

|| наз. цямлівасць, ✂.