Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цэнтрычны, ✂, (спец.).

Які размяшчаецца па кругу, у выглядзе круга адносна вертыкальнай восі ў цэнтры галоўнага збудавання.

|| наз. цэнтрычнасць, ✂.

цэп, ✂, м.

Прылада для малацьбы збожжа ручным спосабам, у выглядзе доўгай палкі (цапільна) з прымацаваным да яе гужыкам драўлянага біча.

  • Малаціць у тры цапы.

|| прым. цэпавы, ✂.

цэпелін, ✂, м.

Дырыжабль з металічным каркасам, абцягнутым тканінай.

|| прым. цэпелінны, ✂.

цэпень, ✂, м.

Стужачны чарвяк, які паразітуе ў кішэчніку чалавека, жывёлы; саліцёр.

цэпкі, ✂ (разм.).

Тое, што і учэпісты.

|| наз. цэпкасць, ✂.

цэра, ✂, ж. (уст.).

Высушаны грыб, які запальваецца ад іскры пры высяканні агню.

|| прым. цэравы, ✂.

цэрбер, ✂, м. (кніжн.).

  1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: люты трохгаловы сабака са змяіным хвастом, які ахоўваў уваход у пекла.

  2. перан. Злосны, пільны вартавы, які жорстка абмяжоўвае чыю-н. свабоду.

    • Бязлітасны цэнзурны ц.

цэрэбральны, ✂, (спец.).

  1. Звязаны з мозгам і яго дзейнасцю; мазгавы.

  2. Які ўтвараецца пры загібе кончыка языка к цвёрдаму паднябенню (пра зычныя гукі).

цэтлік, ✂, м. (разм.).

Распіска, квітанцыя, паперка.

  • Рэгістратары дэлегатаў раздавалі адпаведныя цэтлікі.

|| прым. цэтлічны, ✂.

цэўка, ✂, ж. (спец.).

  1. Дэталь перадатачнага механізма цыліндрычнай формы.

  2. Прыстасаванне ў выглядзе трубкі, на якое навіваюцца ніткі і якое ўстаўляецца ў чаўнок пры тканні.

  3. Косць у назе птушкі паміж галёнкай і пальцамі.

|| прым. цэўкавы, ✂.