Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нядужаць, ; незак.

Недамагаць, хварэць.

нядужы, .

Слабы фізічна; хваравіты.

  • Н. дзядок сядзеў на прызбе.

|| наз. нядужасць, .

нядужыцца, ; безас.; незак.

Нездаровіцца.

  • Апошнія гады старому нядужылася.

няёмкі, .

  1. Такі, у якім нязручна быць, знаходзіцца.

    • Няёмкая поза.
    • Н. шлем.
    • Няёмка (безас. у знач. вык.) сядзець.
  2. перан. Непрыемны, цяжкі.

    • Трапіць у няёмкае становішча.
  3. перан. Не зусім прыстойны, недазволены этыкай.

    • П’яны не саромеўся і дазваляў сабе няёмкія выразы.

|| наз. няёмкасць, .

нязбытны, .

  1. Такі, што не можа збыцца; нездзяйсняльны.

    • Нязбытныя планы.
  2. Такі, якога нельга або цяжка пазбыцца.

    • Н. сум.
    • Нязбытная туга.

|| наз. нязбытнасць, .

нязваны, .

Які з’явіўся куды-н. без запрашэння.

  • Н. госць.

нязведаны, .

Які не даследавалі, не вывучылі раней; зусім незнаёмы.

  • Н. край.
  • Нязведанае пачуццё.

|| наз. нязведанасць, .

нязвычны, і нязвыклы, .

  1. Не такі, як усе, як ва ўсіх; асаблівы.

    • Н. чалавек.
    • І твар у яго н., нейкі трохвугольны.
  2. Такі, да якога не прывыклі, які з’яўляецца новым для каго-н.

    • Нязвычныя абставіны.
  3. Такі, які не мае прывычкі, навыку ў чым-н.

    • Кузня для яго была нязвычнай справай.

|| наз. нязвычнасць, і нязвыкласць, .

нязвязны, .

Пазбаўлены лагічнай сувязі, паслядоўнасці.

  • Н. тэкст.

|| наз. нязвязнасць, .

нязгаслы, (разм.).

Тое, што і нязгасны.

|| наз. нязгасласць, .