Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мясанарыхтоўкі, ✂, ж.

Дзяржаўнае планавае назапашванне мясапрадуктаў.

|| прым. мясанарыхтоўчы, ✂.

мясарубка, ✂, ж.

  1. Машынка, якая рэжа мяса, ператвараючы яго ў фарш.

  2. перан. Пра бяссэнсавае кровапраліцце, знішчэнне людзей.

    • Крывавая м.

|| прым. мясарубачны, ✂.

мясісты, ✂.

  1. З вялікай колькасцю мяса, які дае многа мяса.

    • Мясістая частка тушы.
  2. Тоўсты целам, поўны.

    • М. твар.
  3. перан. Які мае багатую, сакавітую мякаць (пра плады).

    • Мясістыя ягады.

|| наз. мясістасць, ✂.

мясіць, ✂; незак.

  1. Размякчаць, размінаць якую-н. густую масу, перамешваючы з вадой.

    • М. цеста.
    • М. гліну.
  2. перан. Хадзіць, ездзіць па чым-н. гразкім, топкім, сыпкім і пад.; мяць, шкодзіць, топчучы (разм.).

    • М. гразь.
    • Коні месяць пасевы.
  3. перан. Біць, дубасіць (разм.).

    • Мясілі яго чым папала, але больш нагамі.

|| зак. змясіць, ✂.

|| прым. мясільны, ✂.

  • М. цэх хлебазавода.

мяснік, ✂, м.

Той, хто прадае мяса, гандлюе мясам.

мястэчка, ✂, н. (уст.).

Пасёлак гарадскога тыпу.

  • М. Любча.

|| прым. местачковы, ✂.

  • М. жыхар.

мясціна, ✂, ж.

  1. Пэўная частка, участак якой-н. тэрыторыі.

    • Лясная м.
  2. Тое, што і месца (у 2 і 5 знач.).

|| памянш. мясцінка, ✂.

  • Цудоўная м.

мясціцца, ✂; незак.

  1. Мець прытулак у цесным, невялікім памяшканні; жыць.

    • М. у знаёмых.
  2. Змяшчацца на невялікай прасторы.

    • На ўзгорку мясцілася ўтульная вёсачка.

мясціць, ✂; незак.

  1. Размяшчаць.

  2. Умяшчаць.

мясцком, ✂, м. (уст.).

Скарачэнне: мясцовы камітэт прафсаюзнай арганізацыі — ранейшая назва прафкома.

|| прым. мясцкомаўскі, ✂.