Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мяла, , н.

  1. Драўляны таўкач, якім таўкуць бульбу, расціраюць харчовыя прадукты.

  2. перан. Цяльпук, непаваротлівы, няспрытны чалавек (разм.).

  • Дурань і мяла зломіць (разм. неадабр.) — неразумны чалавек і добрую справу сапсуе.

  • Ні ў кола ні ў мяла (разм. неадабр.) — пра няўмелага, няздатнага чалавека.

мялець, ; незак.

Рабіць мелкім (у 1 знач.), неглыбокім.

  • Летам рака мялее.

|| зак. абмялець, .

мяліца, , ж. (разм.).

  1. Прылада для расцірання вымачаных сцёблаў лёну і аддзялення кастры ад валакна.

  2. перан. Рот (жарт.).

    • Разявіў сваю мяліцу.

мялка, , ж.

  1. Машына для размякчэння якой-н. сыравіны (скур і інш.) з мэтай далейшай апрацоўкі.

  2. Тое, што і церніца.