Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мярзляк, ✂, м. (разм.).

Чалавек, вельмі адчувальны да холаду, марозу.

|| ж. мярзлячка, ✂.

|| прым. мярзляцкі, ✂.

мярзота, ✂, ж. (разм.).

Тое, што выклікае агіду; подласць.

  • Мярзотай займацца не буду.

мярзотнік, ✂, м. (разм.).

Мярзотны, подлы чалавек; нягоднік.

  • Многа яшчэ мярзотнікаў на зямлі.

|| ж. мярзотніца, ✂.

|| прым. мярзотніцкі, ✂.

мярзотны, ✂ (разм.).

Вельмі агідны; подлы.

  • Мярзотныя ўчынкі.

|| наз. мярзотнасць, ✂.

мярцвець, ✂; незак.

  1. Страчваць чуллівасць, нямець.

    • Мярцвеюць рукі ад холаду.
  2. перан. Рабіць пустынным, змярцвелым.

    • Мярцвее лес.

|| зак. змярцвець, ✂, амярцвець, ✂, абмярцвець, ✂ і памярцвець.

|| наз. амярцвенне, ✂.

  • А. тканак.

мярцвіць, ✂; незак.

  1. Пазбаўляць жыцця, губіць.

  2. перан. Гнясці, уздзейнічаць засмучальна (разм.).

мярцвяк, ✂, м.

Мёртвы чалавек; нябожчык.

|| прым. мярцвяцкі, ✂.

мярцвячына, ✂, ж.

  1. зб. Трупы жывёл.

  2. перан. Разумовы, духоўны застой, заняпад, інертнасць (разм.).

    • У п’есе няма дзеяння — жахлівая м.

мярэжка, ✂, ж.

Вышыўка вузкай скразной палоскай на тым месцы, дзе з тканіны выцягнуты падоўжныя ніткі.

|| прым. мярэжкавы, ✂.