Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мяч, ✂, м.

Суцэльны або пусты ў сярэдзіне шар з пругкага матэрыялу, здольны адскакваць пры ўдары аб цвёрдую паверхню.

  • Ручны м.
  • Валейбольны м.

|| памянш. мячык, ✂.

мячэўнік, ✂, м. (разм.).

Шматгадовая высокая балотная трава, лісце якой ідзе на пляценне і іншыя вырабы.

|| прым. мячэўнікавы, ✂.

мячэць, ✂, ж.

Малітвены дом у мусульман.