Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мяса, , н.

  1. Туша ці частка тушы забітых жывёл, птушак, што ідуць у ежу.

    • Свежае м.
    • Варанае м.
  2. Мяккая частка пладоў, ягад; мякаць.

  • Выдраць (вырваць) з мясам (разм.) — пра гузік, аплік: адарваць разам з кавалкам тканіны, скуры.

  • Гарматнае мяса — пра салдат, якіх насільна пасылаюць на смерць.

|| прым. мясны, .

  • Есці мясное (наз.).
  • Мясная жывёла (якая гадуецца на зарэз).

мяса... і мяса-...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам мяса, мясны, напр. мясапрадукты, мясамалочны.

мясаед, , м.

Перыяд пасля Каляд, калі праваслаўная царква дазваляе есці мясное.

  • Калядны м.

|| прым. мясаедны, .

мясакамбінат, , м.

Прадпрыемства, дзе забіваюць жывёлу на мяса і перапрацоўваюць атрыманую сыравіну.

|| прым. мясакамбінацкі, .

мясанарыхтоўкі, , ж.

Дзяржаўнае планавае назапашванне мясапрадуктаў.

|| прым. мясанарыхтоўчы, .

мясарубка, , ж.

  1. Машынка, якая рэжа мяса, ператвараючы яго ў фарш.

  2. перан. Пра бяссэнсавае кровапраліцце, знішчэнне людзей.

    • Крывавая м.

|| прым. мясарубачны, .

мясісты, .

  1. З вялікай колькасцю мяса, які дае многа мяса.

    • Мясістая частка тушы.
  2. Тоўсты целам, поўны.

    • М. твар.
  3. перан. Які мае багатую, сакавітую мякаць (пра плады).

    • Мясістыя ягады.

|| наз. мясістасць, .

мясіць, ; незак.

  1. Размякчаць, размінаць якую-н. густую масу, перамешваючы з вадой.

    • М. цеста.
    • М. гліну.
  2. перан. Хадзіць, ездзіць па чым-н. гразкім, топкім, сыпкім і пад.; мяць, шкодзіць, топчучы (разм.).

    • М. гразь.
    • Коні месяць пасевы.
  3. перан. Біць, дубасіць (разм.).

    • Мясілі яго чым папала, але больш нагамі.

|| зак. змясіць, .

|| прым. мясільны, .

  • М. цэх хлебазавода.

мяснік, , м.

Той, хто прадае мяса, гандлюе мясам.

мястэчка, , н. (уст.).

Пасёлак гарадскога тыпу.

  • М. Любча.

|| прым. местачковы, .

  • М. жыхар.