Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ладанка, ✂, ж.

  1. Маленькі мяшочак з ладанам, талісманам, які носяць на грудзях з мэтай засцерагчы сябе ад няшчасця (уст.).

  2. Невялікая пасудзіна, у якой спальваюць ладан.

ладачкі, ✂ (дзіц.).

Назва дзіцячай гульні, пры якой, звяртаючыся да дзіцяці са словамі: «Ладачкі, ладачкі» і г.д., пляскаюць яго далонькі адна аб адну.

ладдзя, ✂, ж.

Шахматная фігура ў форме вежы; тура.

|| прым. ладзейны, ✂.

  • Ладзейнае заканчэнне партыі.

ладзіцца, ✂; незак.

  1. Ісці на лад, добра атрымлівацца.

    • У калгасе справа л.
  2. Наважвацца, рыхтавацца што-н. рабіць (разм.).

    • Л. спаць.

ладзіць​1, ✂; незак.

Жыць у згодзе.

  • Яны ўсё жыццё ладзяць з суседзямі.

ладзіць​2, ✂; незак.

  1. Падрыхтоўваць, рабіць што-н. прыгодным для карыстання.

    • Л. сані.
  2. Рабіць, ствараць, спраўляць, арганізоўваць.

    • Л. вяселле.
  3. Настройваць музычны інструмент.

ладкаваць, ✂; незак.

Прыводзіць у парадак, уладжваць.

ладкі, ✂.

Дзіцячая гульня, пры якой удзельнікі ўдараюць адзін аднаго спачатку правай далонню аб правую, потым левай аб левую і г.д.

◊

  • Біць (пляскаць) у ладкі — выказваць адабрэнне чаго-н.

ладна, часц. ✂ (разм.).

Выражае згоду; добра, хай сабе і так.

  • Л., прыйду!

ладны, ✂ (разм.).

  1. Досыць вялікі, значны.

    • Ладная скіба.
  2. Зграбны, прыгожы, спраўны.

    • Л. хлопец.
    • Ладна (прысл.) пашыты.

|| наз. ладнасць, ✂.