Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

венерало́гія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае венерычныя хваробы.

|| прым. венералагічны, ✂.

  • В. дыспансэр.

венеро́лаг, ✂, м.

Урач, спецыяліст па венерычных хваробах.

венеры́чны, ✂.

Які адносіцца да заразнага захворвання, што перадаецца пераважна палавым шляхам.

  • Венерычныя хваробы.

ве́нзель, ✂, м.

Пачатковыя літары імя і прозвішча або імя і імя па бацьку, звязаныя ў агульны малюнак.

|| прым. вензелевы, ✂.

ве́нік, ✂, м.

Звязаны пучок галінак для падмятання падлогі, парання ў лазні.

  • Вязаць венікі.
  • Бярозавы в.

вентылі́раваць, ✂; незак.

Рабіць вентыляцыю (у 1 знач.).

|| зак. правентыліраваць, ✂.

ве́нтыль, ✂, м. (спец.).

  1. Клапан для рэгулявання расходу вадкасці, пары, газу ў некаторых тэхнічных устройствах.

  2. Клапан у музычных інструментах для рэгулявання вышыні гуку.

|| прым. вентыльны, ✂.

вентыля́тар, ✂, м.

Прыбор для ўзмацнення перамяшчэння паветра пры праветрыванні закрытых памяшканняў.

вентыля́цыя, ✂, ж.

  1. Праветрыванне закрытага памяшкання.

    • В. пакоя.
  2. Сістэма устройстваў для праветрывання памяшкання.

    • Пераманціраваць вентыляцыю.

|| прым. вентыляцыйны, ✂.

ве́нцер, ✂, м.

Рыбалоўная сетка ў выглядзе нацягнутага на абручы звужанага к нізу мяшка.

|| прым. венцерны, ✂.