Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чалавекалюбец, ✂, м.

Той, хто любіць людзей, гатовы дапамагчы ім; гуманіст.

чалавекалюбівы, ✂ (кніжн.).

Які любіць людзей; надзелены чалавекалюбствам.

чалавекалюбны, ✂ (кніжн.).

Тое, што і чалавекалюбівы.

чалавекалюбства, ✂, н. (кніжн.).

Любоў да людзей; гуманнасць.

чалавеканенавіснік, ✂, м.

Той, хто ненавідзіць людзей, чалавецтва.

|| ж. чалавеканенавісніца, ✂.

чалавеканенавісніцтва, ✂, н. (кніжн.).

Нянавісць да людзей, да чалавецтва.

|| прым. чалавеканенавісніцкі, ✂.

чалавекападобны, ✂.

Падобны на чалавека.

○

  • Чалавекападобныя малпы — назва сямейства малпаў, да якіх адносяцца гарылы, арангутан, шымпанзэ і гібон.

чалавека-гадзіна, ✂, ж.

Адзінка ўліку рабочага часу, якая вымяраецца колькасцю працы, выкананай адным чалавекам за адну рабочую гадзіну.

чалавека-дзень, ✂, м.

Адзінка ўліку рабочага часу, якая вымяраецца колькасцю працы, выкананай адным чалавекам за рабочы дзень.

чалавецтва, ✂, н.

Людзі планеты, чалавечы род; чалавечае грамадства.