Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

савет, , м.

  1. Прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады ў былым СССР, адна з форм палітычнай арганізацыі грамадства.

    • Улада Саветаў.
    • С. нацыянальнасцей.
    • Вярхоўны С. Беларусі.
    • Сельскі С.
    • Гарадскі С.
    • Мясцовыя Саветы.
  2. Назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб і маюць кіруючае значэнне ў жыцці дзяржавы, у дзейнасці якой-н. галіны гаспадаркі.

    • Савет Міністраў рэспублікі.
  3. Распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой-н. установе, арганізацыі, таварыстве і пад.

    • Савет Бяспекі ААН.
    • Вучоны с. інстытута.
    • Педагагічны савет школы.
    • С. атрада.
    • Мастацкі с. тэатра.

саветалогія, , ж.

У зарубежнай паліталогіі: вывучэнне жыцця былога Савецкага Саюза.

|| прым. саветалагічны, .

саветнік, , м.

Назва пасады у некаторых установах (пасольствах, міністэрствах і пад.), а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

  • С. пасольства.
  • С. юстыцыі.
  • С. дырэкцыі.

саветолаг, , м.

Спецыяліст па саветалогіі.

савецкі, .

  1. Які мае адносіны да Савета, заснаваны на кіраванні Саветамі як органамі дзяржаўнай улады.

    • Савецкая ўлада.
    • Савецкая дзяржава.
    • Савецкая мірная ініцыятыва.
  2. Адданы справе і ідэалам краіны Саветаў, які выражае гэтыя ідэалы і інтарэсы.

    • С. пункт погляду.

савець, ; незак. (разм.).

Тое, што і салавець.

|| зак. пасавець, .

савучань, , м.

Той, хто вучыцца або вучыўся разам з кім-н.

|| ж. савучаніца, .

сага1, , ж.

Старажытнаскандынаўскае і старажытнаірландскае народнае эпічнае сказанне пра багоў і герояў.

  • Сагі аб вікінгах.

сага2, нескл., н.

Крупы з крухмалу сагавай пальмы, а таксама штучныя крупы з кукурузнага або бульбянога крухмалу.

|| прым. сагавы, .

сагнаць, ; зак.

  1. Гонячы, прымусіць пайсці, пабегчы, паляцець адкуль-н.

    • С. з месца.
    • С. скаціну ў лес.
  2. Прымусіць сабрацца ў адно месца.

    • С. цялят на ферму.
  3. Растапіць (снег).

    • Сонца сагнала снег з пагоркаў.
  4. Пазбавіцца ад чаго-н.; знішчыць.

    • С. бародаўку.
    • С. вагу.

  • Сагнаць ахвоту (разм.) — задаволіць жаданне, нацешыцца чым-н.

  • Сагнаць злосць на кім (разм.) — даць выхад сваёй зласлівасці, дрэннаму настрою.

|| незак. зганяць, .

|| наз. згон, і згонка, .