сагнаць, ; зак.

  1. Гонячы, прымусіць пайсці, пабегчы, паляцець адкуль-н.

    • С. з месца.
    • С. скаціну ў лес.
  2. Прымусіць сабрацца ў адно месца.

    • С. цялят на ферму.
  3. Растапіць (снег).

    • Сонца сагнала снег з пагоркаў.
  4. Пазбавіцца ад чаго-н.; знішчыць.

    • С. бародаўку.
    • С. вагу.

  • Сагнаць ахвоту (разм.) — задаволіць жаданне, нацешыцца чым-н.

  • Сагнаць злосць на кім (разм.) — даць выхад сваёй зласлівасці, дрэннаму настрою.

|| незак. зганяць, .

|| наз. згон, і згонка, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)