Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

згубны, ✂.

Які вядзе да згубы, пагібельны.

  • З. агонь артылерыі.

|| наз. згубнасць, ✂.

згуляцца, ✂; зак.

Дасягнуць зладжаных дзеянняў у сумеснай гульні.

  • Футбольная каманда згулялася.

|| незак. згульвацца, ✂.

згуртаваны, ✂.

Дружны, аднадушны, арганізаваны.

  • З. калектыў.

|| наз. згуртаванасць, ✂.

згуртавацца, ✂; зак.

  1. Сабрацца ў гурт.

    • Каля дрэва згуртавалася цэлая грамада людзей.
  2. перан. Дасягнуць аднадушнасці ў поглядах, дзеяннях.

    • З. вакол думкі вучоных.

|| незак. згуртоўвацца, ✂.

|| наз. згуртоўванне, ✂.

|| наз. згуртаванне, ✂.

згуртаваць, ✂; зак.

  1. Аб’яднаць, наблізіўшы аднаго да другога.

    • З. жывёлу.
  2. перан. Дабіўшыся адзінства, згуртаванасці, аб’яднаць.

    • З. брыгаду.

|| незак. згуртоўваць, ✂.

|| наз. згуртаванне, ✂.

згуснуць, ✂; зак. (разм.).

Згусціцца, загусцець.

  • Кісель згус.

згустак, ✂, м.

Камячок, які ўтварыўся пры загусценні вадкасці.

  • З. крыві.
  • З. энергіі (перан. пра вельмі энергічнага чалавека).

|| прым. згусткавы, ✂.

згусціцца, ✂; зак.

Стаць густым ці больш густым.

  • Цеста згусцілася.
  • Хмары згусціліся.

|| незак. згушчацца, ✂.

|| наз. згушчэнне, ✂.

згусціць, ✂; зак.

Зрабіць густым або больш густым.

  • З. малако.
  • З. фарбы (перан. у вусным апавяданні, адлюстраванні перабольшыць што-н. дрэннае, змрочнае і пад.).

|| незак. згушчаць, ✂.

|| наз. згушчэнне, ✂.