Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зведаць, ; зак.

  1. Атрымаць звесткі аб чым-н., пазнаць што-н.

    • З. невядомае.
  2. Спазнаць на вопыце, перажыць.

    • З. многа гора.

|| незак. зведваць, .

звезці, ; зак.

  1. Возячы, даставіць куды-н., перавезці (пра ўсё, многае).

    • З. каменне ў кучу.
    • З. хлеб з поля.
  2. Везучы, перамясціць зверху ўніз.

    • З. воз з гары.
  3. Ад’язджаючы, непрыметна ўзяць з сабой і адвезці куды-н.

    • Паехаў і кнігу звёз.

|| незак. звозіць, .

|| наз. звоз, .

звекаваць, ; зак.

Пражыць век дзе-н., у якім-н. стане.

  • Ён так і звекаваў бабылём.

звеку, прысл.

З даўніх часоў, спрадвеку.

  • Ён з. глухі.

звеннявы, .

  1. гл. звяно.

  2. Кіраўнік звяна (у 3 знач.).

    • Нарада звеннявых.

|| ж. звеннявая, .

звер, , н.

  1. Дзікая, звычайна драпежная жывёліна.

    • Пушны з.
  2. перан. Пра вельмі злога, жорсткага чалавека.

|| памянш. звярок, .

|| зб. звяр’ё.

|| прым. звярыны, .

  • Звярыныя сляды.
  • З. страх (надзвычай моцны).
  • З. арнамент (з адлюстраваннем жывёл).

звера...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да звера, звяроў, такі, як у звера, звяроў, напр. зверабойны, звералоў, зверападобны;
  2. які мае адносіны да зверагадоўлі, напр. зверагаспадарка, зверапітомнік, звераферма.

зверабой1, , м.

Паляўнічы на звера.

|| прым. зверабойны, .

зверабой2, , м.

Травяністая лекавая расліна, звычайна з жоўтымі кветкамі.

  • Настойка зверабою.

|| прым. зверабойны, .

  • Сямейства зверабойных (наз.).

звераваты, .

  1. Падобны з выгляду на звера.

  2. У абыходжанні — грубы, злосны, нелюдзімы.

    • З. чалавек.

|| наз. звераватасць, .