Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

безграшо́ўе, ✂, н.

Недахоп грошай або іх адсутнасць у каго-н.

безгрунто́ўны, ✂.

Які нічым не абгрунтаваны.

  • Безгрунтоўнае абвінавачванне.

|| наз. безгрунтоўнасць, ✂.

безгусто́ўны, ✂.

Які не адпавядае запатрабаванням добрага густу.

  • Б. чалавек.

|| наз. безгустоўнасць, ✂.

бездажджо́ўе, ✂, н. (разм.).

Адсутнасць дажджоў; засуха.

бездако́рны, ✂.

Які не выклікае дакору; беззаганны.

  • Бездакорная праца.
  • Б. адказ вучня.

|| наз. бездакорнасць, ✂.

бе́здань, ✂, ж.

  1. Невымерная глыбіня; прорва.

    • Чорная б.
    • Марская б.
  2. перан. чаго. Вялікая колькасць; безліч (разм.).

    • Б. спраў.

бездапамо́жны, ✂.

  1. Які не можа самастойна справіцца з чым-н.; слабы.

    • Бездапаможныя хворыя.
  2. перан. Вельмі дрэнны, слабы, бяздарны.

    • Бездапаможныя вершы.

|| наз. бездапаможнасць, ✂.

бе́здараж, ✂, ж.

Адсутнасць або недахоп добраўпарадкаваных дарог.

  • Вясенняя б.

бездаро́жны, ✂.

Які не мае праезных або добраўпарадкаваных дарог.

  • Бездарожная тайга.

|| наз. бездарожжа, ✂.

безжурбо́тны, ✂.

Не азмрочаны журбой, смуткам.

  • Безжурботнае жыццё.

|| наз. безжурботнасць, ✂.