Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бедава́ць, ✂; незак.

  1. Цярпець душэўныя пакуты; выказваць перажыванні, смутак; клапаціцца аб кім-, чым-н.

    • Б. аб дзіцяці.
  2. Жыць у нястачы; гараваць.

|| наз. бедаванне, ✂.

бедачы́на, ✂, м. (разм.).

Небарака, няўдачнік.

  • Так і загінуў б.

бедната́, ✂, ж.

  1. зб. Бедныя людзі, беднякі.

    • Вясковая б.
  2. Тое, што і беднасць (гл. бедны ў 1 знач.).

    • Б. не загана.

бе́дны, ✂.

  1. Небагаты, незаможны.

    • Б. чалавек.
  2. Аднастайны, мізэрны; які мае недахоп у чым-н.

    • Бедная расліннасць.
    • Б. слоўнікавы запас.
  3. Нешчаслівы, які выклікае спачуванне да сябе.

    • Беднае дзіця.
  4. Танны, просты.

    • Б. гардэроб.
    • Бедная вопратка.

|| наз. беднасць, ✂.

бе́дства, ✂, н.

Вялікае няшчасце з цяжкімі вынікамі.

  • Стыхійнае б.

бедуі́н, ✂, м.

Качавыя і паўкачавыя арабы-жывёлаводы.

|| ж. бедуінка, ✂.

|| прым. бедуінскі, ✂.