Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бела... і бела-...

Першая частка складаных слоў у знач.:

  1. белы (у 1, 2 і 4 знач.) напр. белагаловы, белавусы;

  2. белы, з белага (у 1 знач.), напр. беламармуровы, беласнежны;

  3. белы (у 1 знач.) у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. бела-блакітны, белазялёна-чырвоны;

  4. які мае адносіны да белых (у 3 знач.), напр. белагвардзеец, белаэмігрант.

белабаро́ды, .

З белай барадой.

  • Б. дзед.

белабіле́тнік, , м. (разм.).

Чалавек, які мае белы білет як няздольны несці вайсковую службу.

белабо́кі, .

З белымі бакамі.

  • Белабокая сарока.

белабры́сы, (разм.).

З вельмі светлымі бровамі, валасамі, вейкамі.

  • Б. хлопец.

|| наз. белабрысасць, .

белавы́, .

Перапісаны начыста.

  • Б. экзэмпляр рукапісу.

белагало́вы, .

Які мае светлыя або сівыя валасы.

белагвардзе́ец, , м.

У гады грамадзянскай вайны: член белай гвардыі — рускіх ваенных фарміраванняў, што змагаліся супраць савецкай улады.

|| прым. белагвардзейскі, .

белагру́ды, .

У якога белыя грудзі.

  • Белагрудыя ластаўкі.

белагры́вы, .

З белай грывай.

  • Белагрывыя коні.