Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

без... (без’..., бес... ), прыстаўка.

Служыць для ўтварэння:

  1. прыметнікаў ад назоўнікаў у знач. пазбаўлены чаго-н., які не мае чаго-н., напр. беззямельны, без’языкі, беспрытульны; бяздымны, бяз’ядзерны, бяссэнсавы;

  2. назоўнікі з канчаткамі -е, -а, або суфіксамі -асць-, -іца-, якія азначаюць адсутнасць або недахоп чаго-н., напр. беззямелле, бездарожжа, бяссмерце, бясчынства; безадказнасць, бяскарнасць; бяссонніца, бясхлебіца.

бесказы́рка, , ж.

Шапка з цвёрдым аколышам без казырка.

  • Матросы ў белых бесказырках.

бескане́чнасць, , ж.

  1. гл. бесканечны.

  2. Уяўная велічыня, большая за ўсякую зададзеную.

бескане́чны, .

  1. Які не мае пачатку і канца; бязмежны.

    • Бесканечная сусветная прастора.
    • Б. дроб (дроб з неабмежаванай колькасцю дзесятковых знакаў; спец.).
  2. Празмерна доўгі, бясконцы.

    • Бесканечныя далі.
    • Бесканечныя перагаворы.

бескантро́льны, .

Які нікім не кантралюецца.

  • Бескантрольная дзейнасць.

|| наз. бескантрольнасць, .

бесканфлі́ктны, .

Пазбаўлены канфлікту (канфліктаў).

  • Бесканфліктная сітуацыя.

|| наз. бесканфліктнасць, .

бескары́слівы, .

Які не звязаны з асабістай выгадай.

  • Б. чалавек.
  • Б. ўчынак.

|| наз. бескарыслівасць, .

бескары́сны, .

Які не прыносіць ніякай карысці; дарэмны.

  • Б. занятак.

|| наз. бескарыснасць, .

бескасцёвы, .

Які не мае касцяка, касцей.

бескватэ́рны, .

Які не мае кватэры.